wd wp Пошук:

Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч

Нічы́пар Я́каўлевіч Натале́віч (17 (4) мая 1900, Орша — 28 сакавіка 1964) — дзяржаўны дзеяч Беларускай ССР, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР (1938—1948).

Біяграфія

У 19171919 працаваў канторшчыкам у паштовым аддзяленні Оршы.

Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1919—1937 гадах у Чырвонай Арміі: у 1919 чырвонаармеец 2-га Віцебскага запаснога стралковага палка, у 1919—1920 пісьмокіроўца базісна-інжынернага склада 5-й арміі(руск.) бел. Усходняга фронту. У 19201921 служыў справаводам Пермскага акруговага ваенна-інжынернага склада, а ў 19211922 сакратаром ваенкама акруговага ваенна-інжынернага кіравання Прыуральскай ваеннай акругі(руск.) бел..

У 1922 Н. Наталевіча прымаюць у Расійскую камуністычную партыю (бальшавікоў) і пераводзяць на службу ў Заходнюю ваенную акругу: інструктар-арганізатар, а затым — справавод Палітычнага кіравання. У 1924—1926 — курсант ваенна-палітычнай школы ў Заходняй ваеннай акрузе.

У 1927 Н. Наталевіча прызначаюць палітруком роты 97-га стралковага палка 33-й стралковай дывізіі(руск.) бел. Беларускай ваеннай акругі, а ў 1928 — палітруком палкавой школы.

У 1932 Наталевіч становіцца інструктарам пры палітаддзеле штаба 6-га стралковага корпуса Беларускай ваеннай акругі. У 1934 скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Талмачова ў Ленінградзе. У 1937 яго прызначаюць памочнікам палітрука 110-га стралковага палка 37-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі, а затым прысвойваюць званне батальённага камісара і прызначаюць начальнікам палітаддзела 50-й стралковай дывізіі(руск.) бел. гэтай жа ваеннай акругі.

Пасля арышту кіраўніка ЦВК БССР М. В. Стакуна ў кастрычніку 1937, з 14 лістапада 1937 па 25 ліпеня 1938 года выконваў абавязкі старшыні ЦВК БССР. З 27 ліпеня 1938 па 16 сакавіка 1948 — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

У 19371947 (на XVIXVIII з’ездах Кампартыі БССР) выбіраўся членам ЦК КП(б)Б, а з студзеня 1938 года да снежня 1947 — членам Бюро Цэнтральнага камітэта КП(б)Б.

24 сакавіка 1944 аб’явіў, што ў адпаведнасці з лініяй Керзона да Польшчы адыходзіць «большасць раёнаў Беластоцкай вобласці».

З студзеня 1945 года Наталевіч з’яўляецца старшынёй Камісіі па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў Чырвонай Арміі і партызан у Вялікай Айчыннай вайне за вызваленне Беларусі.

У 19481956 Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч знаходзіўся на адказных пасадах у Пензенскай вобласці. У 19561960 — на гаспадарчай рабоце ў Мінску, Баранавічах і Брэсце.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР I-га (1937—1946) і II-га (1946—1950) склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1951.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Нарадзіліся ў 1900 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Пахаваныя ў Пензенскай вобласці
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старшыні ЦВК БССР
Памерлі ў 1964 годзе
Памерлі ў Пензе
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Кавалеры ордэна Леніна
Дзяржаўныя дзеячы БССР
Памерлі 28 сакавіка
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Нарадзіліся ў Оршы
Члены бюро ЦК КПБ
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Нарадзіліся 4 мая
Члены ЦК КПБ