wd wp Пошук:

Нічыпар Мяцельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяцельскі. Нічы́пар Мяце́льскі (1905, в. Ануфравічы, цяпер Грэскі сельсавет, Слуцкі раён — 6 красавіка 1943, ваколіцы Рудзенску, Пухавіцкі раён) — дзеяч беларускага адраджэння.

Біяграфія

У 1924 годзе браў удзел у падпольнай антыбальшавіцкай арганізацыі Юркі Лістапада, а пасля вызвалення працаваў настаўнікам у вёсцы Цітва пад Рудзенскам, дзе застаўся і пры нямецкіх акупантах. Напачатку 1943 года мінская «Беларуская газета» надрукавала артыкул Рыгора Крушыны «З мінулых дзён. Судовы працэс над Лістападам», дзе ўзгадваўся і Мяцельскі як прыхільнік арганізавацыі беларускіх ваенных аддзелаў і стварэння нацыянальнага ўрада. У выніку гэтага быў схоплены савецкімі партызанымі 2-й Мінскай брыгады (камандзір С. Іваноў), якімі быў абвінавачаны ў аднаўленні контаррэвалюцыйнае дзейнасці і прыналежнасці да мясцовай суполкі Беларускай незалежніцкай партыі. Расстраляны.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Постаці Цітвы
Катэгорыя·Беларускі калабарацыянізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Удзельнікі антысавецкага падпольнага руху ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Памерлі ў Рудзенску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне