wd wp Пошук:

Нітэла

Нітэ́ла[1] (Nitella) — род харавых водарасцей сямейства Нітэлавыя.

Батанічнае апісанне

Талом кусціста-разгалінаваны, ніткападобны, даўжынёй да 1 м. Да грунту водарасці мацуюцца рызоідамі. Асноўныя парасткі і галінкі з доўгімі (да 25 см) аднаклетачнымі міжвузеллямі і шматклетачнымі вузламі. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое.

Распаўсюджанне

Род налічвае больш за 100[1] відаў. Водарасці роду Нітэла пашыраны ў азёрах і апрэсненых частках мораў. Растуць пераважна на мяккіх ілістых грунтах у стаячай і чыстай вадзе.

Від нітэла грацыёзная (Nitella gracilis) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, ахоўваецца ў Літве і Польшчы[2].

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
  2. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 19 студзеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Харавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды