wd wp Пошук:

Ніно Катамадзэ

Ніно Катамадзэ (груз. ნინო ქათამაძე; 21 жніўня 1972, Кабулеты, Грузія) — грузінская джазавая спявачка і кампазітар.

Біяграфія

Ніно Катамадзэ нарадзілася ў Аджарыі, паўднёвай правінцыі Грузіі. У 1990 годзе паступіла ў Батумскі музычны інстытут імя З. П. Паліашвілі на вакальнае аддзяленне па класу Мурмана Махарадзэ. Падчас навучання і пасля заканчэння інстытута выступала з рознымі групамі і прымала ўдзел у разнастайных музычных праектах.

З 1994 па 1998 стварае дабрачынны грамадскі фонд па аказанні дапамогі інвалідам і сацыяльна неабароненым артыстам. У 1999 пачынае творчае супрацоўніцтва з гуртам Insight, якое прынесла спявачцы вядомасць на радзіме і па-за яе межамі. Гэтак пасля паездкі ў 2002 у Вялікабрытанію на Дні Грузіі талентам Ніно Катамадзэ захапіліся ў Еўропе. У 2005 годзе Катамадзэ здзейсніла гастрольнае турнэ ў ЗША, дзе яе таксама чакаў велізарны поспех.

З 2009 года спявачка пасля 2-гадовага перапынку з вялікім поспехам зноў пачыла актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з гуртам Insight яна выступала ў Расіі, Украіне, Літве і іншых краінах.

У студзені 2010 года прыняла ўдзел у расійскай пастаноўцы вакальнай оперы-імправізацыі Бобі Мак-Ферына «Бобл».

Дыскаграфія

Альбомы

Саўндтрэкі да фільмаў

Узнагароды

2002 — Лепшая спявачка года, прыз «Авацыя», Грузія 2002 — Аўтар і выканаўца песень года, Грузія 2002 — Прыз за самую арыгінальную музыку, Грузія 2003 — Твар года, Грузія 2003 — Лепшая спявачка года, прыз «МЕГА», Грузія 2003 — Лепшы вакальна-інструментальны ансамбль года (Ніно Катамадзэ і Insight), прыз «Авацыя», Грузія 2004 — Спецыяльны прыз «Одзэла» за ўклад у музыку, Грузія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Постаці Грузіі
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аджарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня