wd wp Пошук:

Ніна Уладзіміраўна Шарубіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарубіна. Ні́на Уладзі́міраўна Шару́біна (2 студзеня 1961, Магілёў, Беларусь) — беларуская артыстка оперы (сапрана), педагог. Народная артыстка Беларусі (2016).

Жыццё і творчасць

Вырасла ў в. Калінавая на Дняпры, Магілёўскі раён.

Скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча (1983, харавое дырыжыраванне, клас Таццяны Кузінай), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (1994, сольныя спевы, клас Валянціны Раговіч), асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1999, клас Леаніда Івашкова). Заняткі сольнымі спевамі пачала ў Магілёве ў Людмілы Браілоўскай.

У 1994—2002 салістка Магілёўскай абласной філармоніі.

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь дэбютавала ў 1998 годзе ў партыі Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ), з 2002 года — салістка тэатра. Адначасова выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У тэатры імкліва заняла месца вядучай салісткі, выконваючы ўсе асноўныя партыі драматычнага сапрана класічнага і нацыянальнага рэпертуару. Найлепшымі партыямі спявачкі лічацца: Абігайль («Набука» Дж. Вердзі), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Амелія («Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Сантуцца («Сельскі гонар[ru]» П. Масканьі), Тоска («Тоска[ru]» Дж. Пучыні), Чыа-Чыа-сан («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні).

Выступае галоўным чынам як оперная спявачка, аднак валодае высокім майстэрствам камернай выканаўцы.

Ацэнка творчасці

Паводле водгукаў крытыкі, артыстка валодае моцным лірыка-драматычным сапрана прыгожага спелага пазнавальнага тэмбру, вялікім сцэнічным талентам, дарам пераўвасаблення. Выканальніцкай манеры Ніны Шарубінай уласцівы эмацыйнасць, шчырасць, гранічная руплівасць у працы над вобразамі. Творчасць Ніны Шарубінай стала прыкметнай з’явай у айчынным мастацтве, яскравым прыкладам прафесіяналізму опернага выканаўцы, адданасці прафесіі. Артыстка значна ўзбагаціла беларускае опернае выканальніцтва пач. XXІ стагоддзя.

Рэпертуар

Узнагароды і званні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»