wd wp Пошук:

Нікі Мінаж

Оніка Та́ня Мараж-Пэці (англ.: Onika Tanya Maraj-Petty, нар. 8 снежня 1982, Порт-оф-Спейн, Трынідад і Табага), вядомая пад псеўданімам Нікі Мінаж (англ.: Nicki Minaj) — трынідадская спявачка, рэпер, аўтар песень і актрыса. Заўважыў талент маладой дзяўчыны Ліл Уэйн, які, пачуўшы мікстэйпы Playtime Is Over, Sucka Free і Beam Me Up Scotty заключыў з ёй кантракт ад імя свайго лэйбла Young Money Entertainment у жніўні 2009 года.

Творчасць

Дэбютны альбом Pink Friday у першы тыдзень продажаў трапіў на другое месца чарта Billboard 200, а праз некалькі тыдняў узначаліў яго. Мінаж стала першай артысткай у гісторыі, сем песень якой адначасова знаходзіліся ў чарце Billboard Hot 100. Яе другі сінгл «Your Love» узначальваў чарт Billboard Hot Rap Songs. Праз месяц пасля выхаду, Pink Friday атрымаў плацінавую сертыфікацыю Амерыканскай асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній. Пазней сінгл «Super Bass» становіцца супер-хітом ва ўсім свеце і лепшай песняй лета 2011 года ў ЗША. На сённяшні дзень прададзена каля 7,5 мільёнаў копій сінгла. Таксама Мінаж вядомая супрацоўніцтвам з такім артыстамі, як Беёнсэ, Рыяна, Мадонна, Кеша, Брытні Спірс, Джэсі Джэй, Дэвід Гета, Арыяна Грандэ, Кэці Перы і гурт DNCE. У сярэдзіне 2012 года яна падпісала кантракт з амерыканскім шоу American Idol і стала чацвёртым суддзём 12-га сезона. У 2013 годзе Мінаж знялася ў камедыі «Іншая жанчына», прэм’ера якой адбылася 24 мая 2014 года, у ролі Лідзіі. Партнёрамі Онікі па фільме сталі Камеран Дыяс, Леслі Ман, Кейт Аптан і Мікалай Костэр-Вальдаў. У 2014 годзе была вядучай цырымоніі MTV EMA у Глазга.

Зноскі

  1. Nicki Minaj // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Порт-оф-Спейне
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Трынідад і Табага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спявачкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трынідадзе і Табага
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта