wd wp Пошук:

Нікіфар III Ватаніят

Нікі́фар III Ватанія́т (грэч.: Νικηφόρος Βοτανειάτης); каля 1002 — 10 снежня 1081) — візантыйскі імператар, які кіраваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям’і, якая сцвярджала, што мае сваё паходжанне ад іншай візантыйскай сям’і Фокаў[2].

Нікіфар Ватаніят, паводле словаў Врыенія Малодшага, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імператарам ужо ў вельмі старэчым узросце. У пачатку 1077 года імператар Міхаіл VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж года Ватаніят адкрыта абвясціў пра пачатак паўстання, ачолены ім жа, і загадаў збіраць рассеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Віфінію, але меў вельмі мала сіл. Толькі пасля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца і неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Візантыі, Канстанцінопалі, таксама адбылося абурэнне. Імператар Міхаіл добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.

Авалодаўшы ўладай, Нікіфар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся з прыгажуняй імператрыцай Марыяй Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасць грамадзян і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і з’явіўся недахоп у грошах.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Kazhdan, Alexander, ed. (1991), «Oxford Dictionary of Byzantium», Vol. III, Oxford University Press, page. 1479, ISBN 978-0-19-504652-6

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1001 годзе
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1081 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня