wd wp Пошук:

Нікаля Верт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верт.

Нікаля́ Верт (фр.: Nicolas Werth; нар. 15 верасня 1950 г., Парыж) — французскі гісторык, знакаміты даследаваннямі савецкай гісторыі часоў сталінізму.

Біяграфія

Нікаля Верт нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і Аляксандра Верта, брытанскага пісьменніка і журналіста расійскага паходжання. Навучаўся ў Вышэйшай педагагічнай школе. Атрымаў досвед выкладчыцкай працы ў ЗША, СССР і Кітаі, у тым ліку выкладання французскай мовы ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў. У 19851989 гг. працаваў аташэ па пытаннях культуры ў пасольстве Францыі ў Маскве.

З 1989 г. працуе ў Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў Францыі, з’яўляецца адным з яго навуковых кіраўнікоў. У 2020 г. узначаліў французскую частку таварыства «Мемарыял».

Навуковыя погляды

Асноўныя даследаванні Нікаля Верта тычацца гісторыі СССР часоў сталінізму, у тым ліку рэпрэсій з ухілам на вывучэнне грамадскіх адносінаў. Крытыкуе як старую «школу таталітарызму», так і новую «школу рэвізіянізму» за скажэнні гісторыі. Лічыць, што таталітарны кантроль над грамадствам у СССР не быў поўным.

Асноўныя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Гісторыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу