wd wp Пошук:

Нікалае Тытулеску

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Нікалае Тытулеску 1882-1941. Паштовая марка Румыніі 2007
Рэльеф, падарунак румынскага ўрада

Нікалае Тытулеску (рум.: Nicolae Titulescu; 4 сакавіка 1882, Краёва — 17 сакавіка 1941, Каны) — румынскі дыпламат, у розны час міністр фінансаў і замежных спраў, а таксама на працягу двух тэрмінаў прэзідэнт Генеральнай Асамблеі Лігі Нацый (1930-1932).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Краёва, сын адваката. Пасля заканчэння з адзнакай у 1900 годзе сярэдняй школы ў Краёве, ён вывучаў права ў Парыжы, атрымаўшы навуковую ступень. У 1905 годзе Тытулеску вярнуўся ў Румынію, працаваў прафесарам права ў Яскім універсітэце, а ў 1907 годзе пераехаў у Бухарэст.

Палітычная кар’ера

Пасля румынскіх выбараў 1912 года, стаў дэпутатам Кансерватыўна-дэмакратычнай партыі на чале з Таке Іанеску, а праз пяць гадоў членам урада Брэціяну як міністр фінансаў.

Летам 1918 года разам з іншымі выдатнымі румынамі, - Таке Іанеску, Актавіянам Гогам, Траянам Вуем, Канстанцінам Міле - Тытулеску сфарміраваў у Парыжы Нацыянальны румынскі камітэт.

З 1927 па 1928 год быў міністрам замежных спраў.

Пачынаючы з 1921 года займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Румыніі ў Лізе Нацый у Жэневе. Ён двойчы, у 1930 і 1931 гадах, абіраўся прэзідэнтам гэтай арганізацыі. На гэтай пасадзе выступаў за захаванне стабільных граніц шляхам падтрымання міру паміж дзяржавамі, павагі да суверэнітэту і роўнасць усіх нацый у міжнароднай супольнасці, калектыўную бяспеку, а таксама прадухіленне агрэсіі.

Выгнанне і смерць

У 1936 годзе кароль Караль II звольніў Тытулеску з усіх афіцыйных пасад, папрасіўшы яго пакінуць краіну. Ён пасяліўся спачатку ў Швейцарыі, затым пераехаў у Францыю. Знаходзячыся ў ссылцы, Тытулеску працягваў шляхам правядзення канферэнцый і газетных артыкулаў прапагандаваць ідэю захавання міру. Вярнуўся ў Румынію ў лістападзе 1937 года, часткова дзякуючы высілкам Юліу Маніу.

У 1937 годзе зноў з’ехаў з Румыніі і знайшоў прытулак у Францыі. Памёр у 1941 годзе ў Канах пасля працяглай хваробы. У сваім завяшчанні ён прасіў пахаваць яго ў Румыніі.

У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнага ўрада Румыніі падчас румынскай рэвалюцыі, апошняя воля Тытулеску стала магчымай. 14 сакавіка 1992 года яго рэшткі былі перапахаваны на могілках побач з царквой Святога Мікалая ў Брашове, пасля складанай юрыдычнай працэдуры, арганізаванай Жан-Полем Картэронам, французскім павераным Тытулеску.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Nicolae Titulescu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краёве
Катэгорыя·Міністры фінансаў Румыніі
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Канах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Гран-Жас
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Румыніі