wd wp Пошук:

Нізінныя лугі

Нізі́нныя лугі́[1] — лугі, якія развіваюцца ва ўмовах блізкага ад паверхні ўзроўню грунтавых водаў.

Размешчаны ў паніжаных участках рэльефу і часта мяжуюць з нізіннымі балотамі ў далінах рэк і ручаёў. Глебы нізінных лугоў дзярновыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя, багатыя на арганічныя рэчывы. Травастоі злакавыя, асаковыя (вострыца дзірваністая, метлюжок балотны, пажарніца, казялец паўзучы, чарот лясны, асокі і інш.). У раслінным покрыве пераважаюць расліны мезафіты і гіграфіты. Развіта покрыва з зялёных імхоў[1].

Нізінныя лугі маюць малую прадукцыйнасць, і сена з іх атрымліваецца нізкай якасці[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Лугі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зоны расліннасці