wd wp Пошук:

Нумеа

Нумеа (фр.: Nouméa) — сталіца Новай Каледоніі. Насельніцтва складае 97 579 чалавек (2009). Порт на беразе Ціхага акіяна. Выплаўка нікелю. Вываз нікелю, жалезных руд, медзі. Плошча горада — 67,19 км².

Гісторыя

Першым еўрапейцам, які заснаваў паселішча ў наваколлях быў брытанец Джэймс Падан у 1851 годзе. Заклапочаныя кантролем над востравам, французы ўсталявалі паселішча побач ў 1854 годзе, пераехаўшы з Балады з поўначы вострава. Гэтае паселішча першапачаткова называлася Порт-дэ-Франс, але пазней, у 1866 годзе было перайменавана ў Нумеа. Спачатку зона выкарыстоўвалася як папраўчая калонія, і пазней як цэнтр для перапрацоўкі нікелю і золата.

Падчас Другой сусветнай вайны Нумеа выкарыстоўвалася як штаб арміі ЗША ў Паўднёвым Ціхім акіяне. Комплекс штаб-кватэры арміі пасля вайны быў выкарыстаны ў якасці асновы для рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыі: Паўднёвай Ціхаакіянскай Камісіі, якая пазней стала называцца як Сакратарыят ціхаакіянскай супольнасці.

Літаратура

  1. http://www.geonames.org/2139521/noumea.html
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Новай Каледоніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных