wd wp Пошук:

Нук

Нук (Ну́ўк, дацк.: Nuuk, грэнл.: Nuuk), або Го́тхаб (дацк.: Godthåb) — горад, адміністрацыйны цэнтр самакіруемай тэрыторыі Грэнландыя (у складзе Каралеўства Даніі), а таксама аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. Да 1979 афіцыйна выкарыстоўвалася назва Готхаб.

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1728 годзе нарвежскім місіянерам Хансам Эгедэ (Hans Egede), аднак паселішчы на яго месцы існавалі і да гэтага, самае старое з вядомых — 4 200 гадоў назад. З IX па XV стагоддзе ў той мясцовасці жылі скандынаўскія каланісты, якія пасля пакінулі паселішча. Там таксама было летняе месца сустрэчы эскімосаў, якія жылі ў той вобласці. Эгедэ прыбыў туды ў 1721 годзе з мэтай звароту ў хрысціянства 12 эскімоскіх сем’яў, якія жылі там. Ён даў гораду назву Готхаб (Godthåb), што ў перакладзе з дацкай мовы азначае «добрая надзея». З 1733 года тут былі місіянерамі Хернхуцкія браты, якія заснавалі місію Новы Хернхут. Сёння ў царкве размешчаны ўніверсітэт і мясцовы архіў. З 1979 года, калі была абвешчана аўтаномія Грэнландыі, горад афіцыйна носіць эскімоскае імя Нук, у тым ліку і на дацкай мове.

Клімат

Клімат субарктычны. З-за блізкасці Бафінава заліва і цёплага цячэння перапад тэмператур адносна невялікі. Большай часткай года стаіць мінусовая тэмпература, сярэдняя тэмпература найбольш халодных месяцаў −8 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +6,5 °C.

Клімат Нука
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 12,9 13 13,4 13 18,3 21,5 26,3 22 22,8 18,9 16,3 13,2 26,3
Сярэдні максімум, °C −5,5 −6,2 −5,3 −0,9 3,6 8,2 10,9 9,9 6,5 1,9 −1,2 −3,3 1,6
Сярэдняя тэмпература, °C −8 −9 −8,1 −3,7 0,6 4,1 6,5 6,3 3,7 −0,3 −3,4 −6 −1,4
Сярэдні мінімум, °C −10,2 −11,4 −10,3 −5,4 −1,1 2,1 4,2 4,3 2,1 −1,8 −5,2 −7,8 −3,4
Абсалютны мінімум, °C −32,5 −28,5 −27,5 −20 −15 −4 −3,1 −2,5 −6,5 −16,6 −23 −22,8 −32,5
Норма ападкаў, мм 39 47 50 46 55 62 82 89 88 70 74 34 736
Тэмпература вады, °C 0 0 0 1 1 3 4 4 3 2 1 0 2
Крыніца: Надвор'е і Клімат, World Climate Guide

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грэнландыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак