wd wp Пошук:

Норберт Рандаў

Норберт Рандаў (ням.: Norbert Randow; 27 лістапада 1929[2], Нойштрэліц — 1 кастрычніка 2013) — нямецкі славіст, беларусазнавец, перакладчык і выдавец.

Біяграфія

Вывучаў славістыку да 1953 года ў Берліне, затым тры гады ў Сафіі. Працаваў асістэнтам па балгарскай літаратуры Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. У 1962—1965 гадах адбываў пакаранне «за антыдзяржаўную прапаганду» і «дапамогу нелегальнай эміграцыі» з ГДР, на гэтым акадэмічная кар’ера Рандаў скончылася. Гэтым часам яго сястра Гундула выйшла замуж за Уладзіміра Чапегу. Па вызваленні займаўся ў асноўным перакладамі з балгарскай, з 1978 года для даследаванняў і перакладаў амаль штогод ездзіў у Балгарыю, гэта дзейнасць фінансавалася стыпендыяй Балгарскай Акадэміі навук. Пазнаёміўшыся са сваім шваграм У. Чапегам, зацікавіўся беларускай літаратурай, сярод яго знаёмых былі В. Быкаў, У. Караткевіч, Я. Брыль, А. Разанаў, Р. Барадулін, У. Арлоў[3]. З 1993 года запрошаны прафесар Берлінскага ўніверсітэта.

Дзейнасць

У 2003 годзе ў фондах Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі ў Гёрліцы знайшоў раней невядомы асобнік пражскага выдання «Бібліі» Францыска Скарыны.

Пераклаў на нямецкую мову творы шэрага беларускіх аўтараў, у тым ліку М. Багдановіча, В. Быкава, А. Гаруна, М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы і інш. Пераклад аповесці М. Гарэцкага «Дзве душы», над якім Рандаў працаваў шмат гадоў і называў «ключавым творам беларускай літаратуры»[3], выйшаў у 2014 годзе, па яго смерці[4].

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123202566 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. Мальдзіс А. Норберт Рандаў… С. 34.
  3. 1 2 Памёр вялікі перакладчык…
  4. Petz, Ingo Архіўная копія(ням.)  (недаступная спасылка) (7 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017. Праверана 23 мая 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 27 лістапада
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Перакладчыкі з беларускай мовы
Вучоныя паводле алфавіта
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Памерлі 1 кастрычніка
Перакладчыкі на нямецкую мову
Памерлі ў Берліне
Перакладчыкі Германіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Постаці нямецкага беларусазнаўства
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Нойштрэліцы
Асобы
Памерлі ў 2013 годзе