Новае Забалоцце — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (5 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.
У 24 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.
Побач аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель. Уздоўж кароткай шыротнай вуліцы драўляныя хаты сядзібнага тыпу.
Заснаваны ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі пераважна з вёскі Забалоцце. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце).