wd wp Пошук:

Новаваронеж

Новаваронеж (руск.: Нововоронеж) — горад (з 1987 года) у Расіі, у складзе Варонежскай вобласці. Насельніцтва 36,3 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1954 годзе як пасёлак гарадскога тыпу Нова-Грэсаўскі ў сувязі з будаўніцтвам Нова-Варонежскай АЭС. Новаваронеж з’яўляецца горадам асобага функцыянальнага прызначэння федэральнай значнасці з асобым рэжымам гаспадарчай дзейнасці. Размешчаны на левым беразе Дона, за 55 км ад Варонежа.

Атамная прамысловасць — аснова эканомікі горада, таксама прадстаўлены радыёпрамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)