wd wp Пошук:

Нобелеўскі камітэт

Нобелеўскі камітэт — арганізацыя, якая выконвае вялікую частку працы па выбары лаўрэатаў Нобелеўскіх прэмій. Існуе 5 Нобелеўскіх камітэтаў, кожны з якіх прымае рашэнне ў адной з пяці намінацый, заснаваных Нобелем.

Чатыры Нобелеўскіх камітэта, якія працуюць над прэміямі па фізіцы, хіміі, фізіялогіі і медыцыне і літаратуры, з’яўляюцца спецыяльнымі органамі Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Каралінскага інстытута і Шведскай акадэміі. Гэтыя камітэты толькі вылучаюць кандыдатаў на прэмію, канчатковыя рашэнні прымаецца на «вялікіх асамблеях», на якія збіраюцца ўсе члены акадэмій пры выбары лаўрэата прэмій па фізіцы,[1] хіміі[2] і літаратуры[3] і 50 членаў Нобелеўскай асамблеі Каралеўскага інстытута для прэміі па фізіялогіі і медыцыне.[4][5] Нобелеўскую прэмію міру прысуджае пяты, нарвежскі Нобелеўскі камітэт, які размешчаны ў Стортынгу (парламенце Нарвегіі) і які з’яўляецца часткай Нарвежскага Нобелеўскага інстытута, прычым ён як абірае кандыдатаў, так і прымае канчатковае рашэнне.[6]

Абранне лаўрэатаў Прэміі Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля (якая фармальна не з’яўляецца Нобелеўскай прэміяй) праводзіцца аналагічна абранні іншых лаўрэатаў.[7]

Галерэя

Зноскі

  1. Орган, які прысуджае Нобелеўскую прэмію па фізіцы
  2. Орган, які прысуджае Нобелеўскую прэмію па хіміі
  3. Орган, які прысуджае Нобелеўскую прэмію па літаратуры
  4. Орган, які прысуджае Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне
  5. каралінскі інстытут: Нобелеўская прэмія — салўныя традыцыі (шведск.)
  6. Орган, які прысуджае Нобелеўскую прэмія міра
  7. Шведская каралеўская акадэмія навук: камітэт па прэміі ў галіне эканамічных навук памяці Альфрэда Нобеля Архівавана 31 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Нобелеўская прэмія
Шведская каралеўская акадэмія навук