wd wp Пошук:

Неўралгія трайчастага нерва

Неўралгiя трайчастага нерва (НТН; стар.-грэч.: νεῦρον + ἄλγος — жыла + боль) — паражэнне трайчастага нерва на твары.

Прычыны

Хваробе спрыяе пераахаладжэнне, стрэс, сцісканне нервы сасудамі, звужэнне сасудаў (гаймарыт), удар галавы, плямбаванне і выдаленне зуба, анестэзія, запаленне ў насаглотцы і пірсінг брыва.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз прыступы болю працягласцю да 2 хвілін пры дакрананні да нутранага края вока, кончыка носа, падбародка і верхняй губы, як і праз перакос твару. Немач таксама суправаджаецца болевай грымасай, з’яўленнем міжвольных жавальных рухаў і прыцмоквання языком. Адзначаецца парушэнне адчувальнасці твару[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Вольга Цыбульская. Неўралгія трайчастага нерва // Краіна здароўя. — 23 студзеня 2010. — № 2 (171). — С. 5.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні нервовай сістэмы
Катэгорыя·Боль
Катэгорыя·Сіндромы мікраваскулярнай кампрэсіі чарапных нерваў