wd wp Пошук:

Артаксеркс I Лангіман

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Артаксеркс. Артаксеркс I «Лангіман», «Даўгарукі» (? — 424 да н.э.) — цар персідскі, сын Ксеркса I. У 455 да н.э. вёў вайну супраць Егіпта. Флот Артаксеркса быў пераможаны афінскімі марскімі сіламі ў бітве пры Саламіне на Кіпры (449 да н.э.) У 448 да н.э. заключыў з грэкамі г.зв. Каліеў мір.

Біяграфія

Грэкі называлі яго Макрахейр — «Даўгарукім», з-за таго, што правая рука ў яго была даўжэйшая за левую.

Уступіў на трон пасля таго, калі ў жніўні 465 года да н. э., у выніку прыдворнай змовы, якую ўзначальваў начальнік палацавай варты Артабан і еўнух Аспамітра, былі забітыя яго бацька і старэйшы брат Дарый. Праз некалькі месяцаў Артаксеркс ліквідаваў Артабана і Аспамітру, забіўшы іх у палацавай сутычцы. У 464 года да н. э. брат Артаксеркса, сатрап Бактрыі Гістаспа падняў паўстанне супраць яго, але быў пераможаны ў двух бітвах і забіты. Асцерагаючыся палацавага перавароту, Артаксеркс загадаў перабіць усіх астатніх сваіх братоў.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Darius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 372–373.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Фараоны дваццаць сёмай дынастыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ахеменіды
Катэгорыя·Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў
Катэгорыя·Памерлі ў 424 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цары персідскія