wd wp Пошук:

Непазіцыйная сістэма злічэння

Непазіцы́йная сістэ́ма злічэ́ння - сістэма злічэння, ў якой пры запісы лікаў кожная лічба мае адну фіксаваную вагу, незалежна ад пазіцыі. Значэнне, якое перадае пэўная камбінацыя лічбаў, роўнае, такім чынам, простай суме вагаў усіх лічбаў.

Унарная сістэма злічэння

Найпрасцейшая і, відаць, найстаражытнейшая з усіх сістэм злічэння - унарная. Такая сістэма ўжывае ўсяго адну лічбу, і лік, які запісаны ў гэтай сістэме, вызначаецца шляхам падлічэння колькасці лічбаў. Напрыклад, калі ў якасці лічбы ўжываецца знак |, то лік 6 будзе запісаны як ||||||. Галоўны недахоп гэтай сістэмы - цяжкасць запісу і (асабліва) чытання нават адносна невялікіх лікаў (большых за 5).

Унарную сістэму злічэння можна адносіць як да непазіцыйных, так і да пазіцыйных сістэм злічэння (з асновай 1).

Рымская сістэма злічэння

Рымская сістэма злічэння, якая ужываецца дагэтуль, хоць і не так шырока, як дзесятковая, з’яўляецца прыкладам непазіцыйнай сістэмы злічэння, у якой лічбамі з’яўляюцца лацінскія літары I (1), V (5), X (10), L (50), C (100), D (500) і M (1000). Рымскімі лічбамі традыцыйна нумаруюць стагоддзі, дынастычныя нумары манархаў і інш.

Грэчаская сістэма злічэння

Грэчаская сістэма злічэння, ад якой паходзіць і старажытнаруская cістэма злічэння, з’яўляецца яскравым прыкладам алфавітнай сістэмы злічэння, гэта значыць такой сістэмы, у якой лічбамі з’яўляюцца літары алфавіта, прычым меншай (бліжэйшай да пачатку алфавіта) літары адпавядае меншы лік.

Егіпецкая сістэма злічэння

Асноўны артыкул: Егіпецкая сістэма злічэння

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сістэмы злічэння