Неметы (лац.: Nemeti) — старажытнагерманскае племя, частка свеваў. Насялялі берагі Рэйна.
Тацыт называў неметаў безумоўна германцамі[1], аднак іх назва мае кельцкае паходжанне. У 60 г. да н. э. разам з іншымі свевамі змагаліся з эдуямі. У першай палове 1 тысячагоддзя н. э. лакалізуюцца ў раёне сучаснага Шпаера[2].
Некаторыя даследчыкі лічаць, што ад назвы неметаў паходзіць славянскае слова “немцы”[3].