wd wp Пошук:

Незалежная рэспубліка Македонія

Незалежная Рэспубліка Македонія, або НРМ (макед.: Независна Држава Македонија, балг.: Независима република Македония) (верасень—лістапад 1944) — няздзейснены праект кіраўніцтва нацыяналістычнай арганізацыі УМОРА па абвяшчэнні незалежнай дзяржавы ў канцы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі югаслаўскай і грэчаскай Македоніі[1].

Гісторыя

У 19411944 гадах тэрыторыя Македоніі была занята балгарскімі войскамі і пазней анексавана Балгарыяй, якая далучылася да краін Восі.

У верасні 1944 года, з набліжэннем Чырвонай Арміі да румына-балгарскай мяжы і абвяшчэннем СССР вайны Балгарыі (5 верасня), у краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога Балгарыя выйшла з нацысцкага блока і абвясціла вайну Трэцяму рэйху, а да ўлады ў Сафіі прыйшоў Айчынны фронт (9 верасня).

Нямецкія войскі, якія акупавалі Македонію ў 1944 годзе, актыўна падтрымлівалі славянскіх нацыяналістаў. У сувязі з вывадам з Македоніі балгарскіх войскаў з Македоніі сышлі і нямецкія войскі, што прывяло да аднаўлення кантролю над гэтай тэрыторыяй войскамі Грэцыі і Югаславіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 One Europe, many nations
Тэмы гэтай старонкі (6):
Гісторыя Паўночнай Македоніі
Гісторыя Балгарыі
Гістарычныя дзяржавы Балканаў
Зніклі ў 1944 годзе
Марыянеткавыя дзяржавы Другой сусветнай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных