wd wp Пошук:

Небула

Небула (англ.: Nebula — Туманнасць) — персанаж і касмічная суперзлодейка коміксаў выдавецтва Marvel Comics. Небула была створана Роджэрам Стэрнам і Джонам Бушемай, а яе першае з’яўленне адбылося ў Avengers #257 (Ліпень, 1985). Яна — касмічны пірат і наймітка, якая часта выступае ў якасці антаганіста Срэбнага Сёрфера і Мсціўцаў.

Па-за коміксамі Небула з’яўляецца і ў іншых прадуктах Marvel, у тым ліку на тэлебачанні і ў відэагульнях. У фільмах «Вартавыя Галактыкі» і «Вартавыя Галактыкі 2» яе ролю выканала актрыса Карэн Гілан[1].

Зноскі

  1. Marvel Studios Begins Production on Guardians of the Galaxy. Marvel.com (20 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 20 ліпеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Суперліхадзеі Marvel Comics