wd wp Пошук:

Браціслаўскі Град

Браціслаўскі замак

Браціслаўскі замак (славацк.: Bratislavský hrad) — цэнтральны і найважнейшы замак у Браціславе, які многія стагоддзі з’яўляецца неад’емнай часткай гарадской панарамы.

Манументальны «град», узноўлены з руінаў у другой палове XX ст., сімвалізуе больш за тысячу гадоў славацкай гісторыі, размешчаны на паўднёвым астроге Малых Карпатаў, на ўцёсе над левым берагам Дуная, ля перакрыжавання дарог міжнароднага значэння. Браціслаўскі замак — адна з галоўных дамінантаў горада, нацыянальна-культурны помнік.

Інтэр’ер

Планіроўка Градскага палаца захавала элементы Сігізмундавай готыкі (рыцарская зала, эркер у аркадзе) і Тэрэзіянскага барока. Для рэпрэзентатыўных функцый каралеўскага барочнага палаца характэрны прадстаўнічыя архітэктанічныя элементы, такія, як урачыстыя лесвіцы, якія займаюць сабой цэлае крыло, і вестыбюль. Ад рэнесансу засталіся толькі фрагменты ў паўднёва-ўсходнім вуглу з багатым роспісам скляпенняў і з расліннымі арнаментамі на сценах былога эркера. Тэрыторыя першага паверху служыць прадстаўніцкім мэтам Славацкай народнай рады. У федэральнай зале ў кастрычніку 1968 года быў падпісаны закон пра Чэхаславацкую федэрацыю. Гэтыя ўрачыстыя памяшканні ўпрыгожаны цэлым шэрагам твораў выбітных сучасных майстроў славацкага мастацтва.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Збудаванні Славакіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Збудаванні Славакіі ў стылі барока
Катэгорыя·Браціслава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Славакіі