wd wp Пошук:

Наталля Багданаўна Лысова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лысова. Наталля Багданаўна Лысова (нар. у 1959 годзе ў Кіеве) — беларускі філолаг, культуролаг, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1959 годзе ў Кіеве. У 1981 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 1983-1986 гадах з’яўлялася аспірантам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Акадэміі навук Беларускай ССР па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства”. У 1990 годзе ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцях “Літаратура народаў СССР” і “Кінамастацтва. Тэлебачанне”. Тэма дысертацыі: “Беларуская літаратура і тэлебачанне: прынцыпы вобразнай інтэрпрэтацыі”. Рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе ёй прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Культуралогія”.

З 1990 года працавала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Працавала старэйшым выкладчыкам кафедры філасофіі, дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі, з 2000 па 2015 годы займала пасаду дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля чаго працавала дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гэтай ВНУ.

У цяперашні час жыве ў Мінску, выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і на кафедры рэжысуры эстрады факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Навуковая дзейнасць

Займаецца вывучэннем праблем культуралогіі, літаратуразнаўства і сучаснай беларускай літаратуры. Апублікавала каля сотні навуковых, літаратурна-крытычных і вучэбна-метадычных прац. Асноўныя навуковыя інтарэсы канцэнтруюцца вакол сучаснай айчыннай мастацкай прозы і паэзіі, мастацкай аналітыкі айчыннага і замежнага кіно і навуковага кіназнаўства, культуралогіі і яе месца ў структуры сучасных ведаў, трактоўкі беларускага нацыянальнага характара ў сучасным мастацкім дыскурсе і інш.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбна-метадычныя выданні

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Філолагі Беларусі
Нарадзіліся ў 1959 годзе
Нарадзіліся ў Кіеве
Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Культуролагі Беларусі
Кандыдаты філалагічных навук
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Дэканы гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Выпускнікі БДУ
Выкладчыкі БДУ
Асобы
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ