wd wp Пошук:

Наталля Іванаўна Астаповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астаповіч. Наталля Іванаўна Астаповіч (нар. 14 красавіка 1940, Орша, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 2005) — беларускі вучоны, мікрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1999).

Біяграфія

У 1962 годзе скончыла БДУ, пасля заканчэння ўніверсітэта адпраўляецца на працу ў лабараторыю мікрабіялогіі аддзела біялогіі АН БССР. З тых часоў і да апошніх гадоў жыцця ўся працоўная дзейнасць была звязана са стварэннем і развіццём Інстытута мікрабіялогіі.

У 1971 годзе за распрацоўку ферментных прэпаратаў Н. І. Астаповіч атрымала сваю першую дзяржаўную ўзнагароду — медаль «За працоўную адзнаку». У 1990 годзе яна паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю, узначаліла лабараторыю біяхіміі мікраарганізмаў, у 1996 годзе — выбрана членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 1999 годзе — стала прафесарам.

Навуковая дзейнасць

Пад кіраўніцтвам Наталлі Іванаўны атрымалі развіццё фундаментальныя і прыкладныя даследаванні біфіда- і кісламалочных бактэрый, створана калекцыя кісламалочных бактэрый і інш. Рэзультаты фундаментальных даследаванняў паслужылі асновай стварэння шэрагу біяпрэпаратаў для выкарыстання ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы — ферментаў, прабіётыкаў, біялагічных кансервантаў.

Навуковыя працы Н. І. Астаповіч — істотны ўклад у развіццё мікрабіялогіі і біятэхналогіі. Аўтар каля 200 навуковых артыкулаў і манаграфій, сярод іх: «Нуклеотидный фонд и метаболизм микробной клетки» (1979), «Секреция ферментов у микроорганизмов» (1984), «Биотехнология микробных ферментов» (1989).

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»