wd wp Пошук:

Настасся Якаўлеўна Васільева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільева.

Настасся Якаўлеўна Васільева — беларускі этнограф і фалькларыст 2-й паловы 19 стагоддзя[1].

Біяграфія

У 1874—1880 гг. жыла на Палессі, пэўны час працавала валасным пісарам у вёсцы Грабаў Петрыкаўскага раёна[2]. 3 1880 г. у Бабруйску. Працавала настаўнікам у Пінску і іншых месцах Беларускага Палесся[1].

Навуковая дзейнасць

Даследавала побыт, матэрыяльную культуру, абрады, фальклор, вывучала гісторыю i этнаграфію вёсак Мазыршчыны. Супрацоўнічала з Мінскім губернскім статыстычным камітэтам, Таварыствам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, з беларускім этнографам i фалькларыстам П. В. Шэйнам i інш. Крытычна ставілася да прыгоннага права i яго перажыткаў, захаплялася народным мастацтвам, выступала за развіццё асветы, раўнапраўе жанчын i інш[2].

Артыкулы «Вясельныя абрады ў раёне Грабаўскай воласці Мазырскага павета» (1877), «Кароткі нарыс вёскі Грабава Мазырскага павета», «Сялянскія памінкі ў Мазырскім павеце», «„Князь“, ці „Жыд“ возера (Легенды)», «Калядныя святы ў сялянаў Мазырскага павета», «Нататка пра абшчыннае земляробства ў сялянаў Мінскай губерні», «Веснавыя песні і абрады ў вёсках Мазырскага павета» (1878), «Легенды і павер’і ў Мінскай губерні», «Нататка пра побыт сялянаў Мазырскага павета» (1879), «Вёска Бяседкі Мазырскага павета» (1879), «Брацкая свечка (этнаграфічны нарыс)», «Вясельныя абрады ў Мароцкім прыходзе Мазырскага павета» надрукаваныя ў «Мінскіх губернскіх ведамасцях»[2][3], «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» (1880) — у «Віленскім весніку»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Васильева А. Я. // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
  2. 1 2 3 ВАСІЛЬЕВА Настасся Якаўлеўна
  3. «МИНСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ ВЕДОМОСТИ» (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы