wd wp Пошук:

Нарэя

Нарэ́я (лац.: Norēia, грэч.: Νορήϊα) — старажытны галоўны горад таўрыскаў у Норыку, па імі якога называлася ўся правінцыя.

Ён знаходзіўся ў цэнтры правінцыі на рацэ Мурыі і вядомы тым, што рымляне пацярпелі тут паражэнне пад правадырствам консула Гнея Папірыя Карбона ад кімвраў (113 да н.э.), а таксама няўдалай аблогай бояў у часы Юлія Цэзара. Рэшткі не выяўлены. Меркавана знаходзіўся ў раёне сучаснага Ноймаркта ў Штырыі[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. — М.: Директмедиа Паблишинг, 2007. — ISBN 5-94865-171-2.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Колішнія гарады Еўропы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Штырыі
Катэгорыя·Артыкулы аб населеных пунктах без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Старажытны Рым