wd wp Пошук:

Нарчы

Нарчы́[1] (трансліт.: Narčy, руск.: Нарчи) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з XIX стагоддзя як вёска ў Лябёдскай воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уладанне Грабоўскіх. Па звестках 1905 года, меліся 112 дзесяцін зямлі.

Па выніках Рыжскай мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў Вялікалябёдскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 года паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавета Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР.

20 верасня 1944 года Нарчы ўвайшлі ў склад Гродзенскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 года паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 года быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.

У студзені 1951 года ўтвораны калгас «Паведамленне». З красавіка 1951 года — у складзе калгаса імя Шверніка, з 1957 года — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.

Па дадзеных 2001 года працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2].

7 красавіка 2020 года ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі — 20 хат[3].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. (руск.)
  3. На Шчучыншчыне ад палу травы згарэла большая частка вёскі. (бел.) . Радыё Свабода (7 красавіка 2020). Праверана 09.04.2020.
  4. Насельніцтва Гродзенскай вобласці па выніках перапісу 2009 года(руск.) . Праверана 08.04.2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Васілішкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных