wd wp Пошук:

Народны фронт вызвалення Лівіі

Народны фронт вызвалення Лівіі (НФВЛ; الجبهة الشعبية لتحرير ليبيا)[3] — палітычная і ўзброенная групоўка лiвiйскix кадафістаў. Сфармавалася 26 снежня 2016 года[4].

У кастрычніку 2017 года НФВЛ пацярпеў паразу ў сутыкненнях з брыгадай рэвалюцыянераў у Трыпалі[5], 16 кастрычніка трапіў у палон адзін з яе палявых камандзіраў Аль-Мабрука Эніша[5].

У сакавіку 2018 года Саіф аль-Іслам Кадафі, сын загінулага ў 2011 годзе лівійскага лідара М. Кадафі і лідар НФВЛ, абвесціў пра свой намер балатавацца на ўсеагульных выбарах 2018 года ў Лівіі ад Народнага фронту вызвалення[1], але выбары былi перанесены на 2019 год.

28 мая 2019 года брыгада Місураты распачала спробу захапіць паўднёвы раён Азізiя, трыманы прыхільнікамі Джамахірыі. У выніку шматгадзіннага бою, брыгада страціла 19 чалавек забітымі, больш за 30 параненымі, 1 танк Т-55 і 1 бронемашына турэцкай вытворчасці BMC Kirpi II (MRAP) цалкам знішчаны[6].

6 ліпеня 2019 года Народны фронт вызвалення Лівіі далучыўся да ЛНА ў наступленні на Трыпалі[7].

30 верасня ахдабійскі філіял фронту выступіў з заявай, у якой адзначыў прагрэс Лівійскай нацыянальнай арміі супраць фракцый УНА, пацвердзіў падтрымку НВФЛ ЛНА і назваў паўстанне 2011 года турэцка-катарскай змовай[8].

3 лістапада 2019 года ўдзельнікі НВФЛ правялі дэманстрацыю ў Бені Валідзе[9].

7 лютага 2020 года НВФЛ правёў у Тунісе панэльную дыскусію пад назвай «Роля Туніса ў развязанні лівійскага крызісу паміж замежнымі інтэрвенцыямі і глыбінёй прыналежнасці», на якой члены партыі абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у Лівіі ў святле грамадзянскай вайны, а таксама асцярогі замежнай ваеннай інтэрвенцыі ў Лівіі. У мерапрыемствы прынялі ўдзел шэраг туніскіх палітычных партый[10].

Зноскі

  1. 1 2 In Saif hands: Gaddafi’s son to run for Libya president (нявызн.). The New Arab (19 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  2. Tripoli Revolutionaries Brigade fights off Gaddafi loyalists south of the capital (нявызн.). The Libya Observer (4 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  3. Fetouri, Mustafa. Gadhafi supporters arrested during peace talks in Tripoli (нявызн.). Al-Monitor (25 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  4. H.A on Twitter (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018.
  5. 1 2 Tripoli-based Special Deterrent Force apprehends Gaddafi-loyal armed group (нявызн.). The Libya Observer (16 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 6 October 2018.
  6. Бой за Триполи.
  7. Tobruk MP claims terrorists from Turkey support Tripoli government against Haftar(нявызн.)  (недаступная спасылка). Uprising Today (6 ліпеня 2019). — «There are also reports that the Popular Front for the Liberation of Libya, a pro-Jamahiriya resistance organisation led by Saif al-Islam al-Gaddafi, the son of Brotherly Leader Muammar al-Gaddafi who was overthrown and murdered in 2011, is supporting the Tobruk-based forces.»  Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
  8. In memory of the day of fulfillment.. Popular Front at ajdabiya: Saif al-Islam diagnosed the crisis since 2011, the last solution(нявызн.)  (недаступная спасылка). وكالة الجماهيرية للانباء " أوج “ (1 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  9. Supporters of Qaddafi Flag Rises in North of Libya (нявызн.). english.iswnews.com (3 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 November 2019.
  10. Tunisia - Foreign intervention and civil war in Libya at the discussion table of political parties (нявызн.) (недаступная спасылка). arab24.com (8 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Узброеныя групоўкі ў Лівіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітычныя партыі Лівіі