wd wp Пошук:

Народны камісарыят харчовай прамысловасці СССР

Наро́дны камісарыя́т харчо́вай прамысло́васці СССР (руск.: Нардный комиссариа́т пищево́й промы́шленности СССР, Наркомпищепром) — цэнтральны орган кіравання, які рэгуляваў ў 1934—1946 гадах дзяржаўную харчовую прамысловасць у СССР.

Народны камісарыят у розны час узначальвалі: А. І. Мікаян (1934—1938), А. Л. Гілінскі (1938), І. Р. Кабанаў (1938—1939), В. П. Зотаў (1939—1946).

Гісторыя

Утвораны па прапанове І. В. Сталіна Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 29 ліпеня 1934 г. № 1813 «Аб падзеле Народнага камісарыята забеспячэння Саюза ССР на два самастойных народных камісарыята: Народны камісарыят унутранага гандлю Саюза ССР і Народны камісарыят харчовай прамысловасці Саюза СCP».

Пастанова СНК СССР № 2125 «Аб структуры цэнтральнага апарата Народнага камісарыята харчовай прамысловасці» была зацверджана 11 верасня 1934 года.

У 1936 годзе ў наркамат была ўключана ўся дзяржаўная вінаробная прамысловасць СССР.

У 1938 годзе пры Наркамхарчпраме ствараецца Усесаюзная кантора «Союзпищепромреклама», якая ажыццяўляла рэкламную дзейнасць харчовай прамысловасці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 студзеня 1939 года быў падзелены на тры народныя камісарыяты: Народны камісарыят рыбнай прамысловасці СССР, Народны камісарыят мясной і малочнай прамысловасці СССР і Народны камісарыят харчовай прамысловасці СССР.

У 1946 годзе наркамат ператвораны ў Міністэрства харчовай прамысловасці СССР.

Узнагароды

Для ўзнагароджання работнікаў харчовай прамысловасці сістэмы Наркамхарчпрама ў 1938 годзе быў заснаваны ганаровы знак «Выдатнік сацыялістычнага спаборніцтва Наркамхарчпрама СССР»[1].

Зноскі

  1. http://www.allfaler.ru/vedomstvennye-i-otraslevye-nagrady-sssr/promyshlennost-sssr/pishchevaya-promyshlennost-sssr/excellence-in-socialist-competition-narkompischeproma-ussr
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Народныя камісарыяты СССР