wd wp Пошук:

Народная этымалогія

Наро́дная этымало́гыя (ням.: Volksetymologie) — спецыфічная моўная з’ява поўнага або частковага пераасэнсавання слова праз адвольнае збліжэнне яго з блізкімі гучаннем словамі. Паняцце ўведзена нямецкім лінгвістам Ферстэманам у 1852 годзе.

З’ява народнай этымалогіі назіраецца не толькі ў народзе, яна адыграла значную ролю і ў канструкцыях гэтак званай навуковай этымалогіі, асабліва там, дзе імкнуліся пераменшыць уплыў іншых моў на сваю, або перабольшыць уплыў сваёй мовы на іншыя. Для першага выпадку характэрна стаўленне ў мінулым расійскіх этымолагаў да цюркскага фонду рускай мовы, для другога — стаўленне ў мінулым нямецкіх этымолагаў да раманскага і ўсходняга фонду міжнароднай тэхнічнай тэрміналогіі. Таму паняцце народная этымалогія не вельмі ўдалае, бо абгрунтавана толькі гістарычна. Аднак спробы замяніць яго іншымі паняццямі — ілжывая этымалогія, лексічная асіміляцыя, лексічная асацыяцыя, пакуль поспеху не мелі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Этымалогія