wd wp Пошук:

Намазга-Дэпэ

Намазга-Дэпэ (туркм.: Namazga depe, «малітоўны пагорак») — помнік археалогіі неаліта, меднага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Туркменістана. Агульная плошча — каля 70 га.

Намазга-Дэпэ месціцца за 80 км на ўсход ад Ашгабада каля мяжы з Іранам. Быў адкрыты і даследаваны ў другой палове XX ст. археолагамі В. М. Масонам[ru] і В. І. Сарыяніды.

Неалітычнае паселішча ўзнікла на месцы Намазга-Дэпэ 8200 гадоў таму. У раннім медным веку яго жыхары пачалі займацца сельскай гаспадаркай. Вырошчвалі мяккую пшаніцу, трымалі кароў, коз, авечак. Палеагенетычныя даследванні паказалі, што генетычны склад насельніцтва Намазга-Дэпэ амаль не змянялася з часоў неаліту. Хаця навукоўцы мяркуюць, што ў медным веку магла прысутнічаць міграцыя выхадцаў з суседняга Іранскага нагор’я, якія прынеслі новыя навыкі.

У перыяд існавання Бактрыйска-Маргіянскага археалагічнага комплекса Намазга-Дэпэ набыў памеры горада. У ім развіваліся рамёствы, вялося планавае будаўніцтва вуліц. Мяркуецца, што колькасць насельніцтва магла дасягаць 5 000 — 10 000 чалавек. Аднак з пачатку 2 тысячагоддзя да н.э. пачаўся заняпад, колькасць насельніцтва рэзка скарацілася. Прычынамі маглі быць пагроза з боку качэўнікаў-індаеўрапейцаў і змены клімату, якія вымушалі мясцовых жыхароў перасяляцца на паўднёвы ўсход.

Паселішча на месцы Намазга-Дэпэ праіснавала прыкладна да IV ст. да н.э.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бронзавы век
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Туркменістане
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Неаліт
Катэгорыя·Медны век