wd wp Пошук:

Нагарджуна

Нагарджуна (санскр.: नागार्जुन, Nāgārjuna IAST — «срэбраны змей»; кіт.: 龍樹, Lóngshù Луншу; яп.: 龍樹, Ру:дзю; кар.: 용수, ёнгсу; тэлугу:నాగార్జునా) — індыйскі мысліцель, развіў ідэю аб «пустотнасці» дхарм; заснавальнік будыйскай школы Мадх’ямакі і вядучая постаць у будызме Махаяны. Належыць да ліку 84 махасідхаў будызму.

Біяграфія

Дакладныя гады жыцця Нагарджуны невядомыя, меркавана — II—III стагоддзі (150250), звесткі аб ім пераплятаюцца з фантастычнымі і міфалагічнымі сюжэтамі, таму цяжка вызначыць сапраўдныя падзеі яго жыцця. Шэраг традыцыйных тэкстаў сцвярджае, што ён жыў 600 гадоў (з II стагоддзя да н. э.). Некаторыя крытыкі мяркуюць, што існавалі два розныя Нагарджуны.

Па звестках Кумараджывы (IV—V стагоддзя) Нагарджуна нарадзіўся ў брахманскай сям’і на поўдні Індыі і прайшоў поўны курс брахманісцкай адукацыі, а затым звярнуўся ў будызм сам і звярнуў мясцовага цара; па паведамленнях Сюаньцзана (VII стагоддзе), дзейнасць Нагарджуны праходзіла ў Паўночна-Усходняй Індыі.

Зноскі

  1. 1 2 Nagarjuna // Indiana Philosophy Ontology Project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Buddhist Digital Resource Center — 1999. Праверана 9 мая 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыі
Катэгорыя·Памерлі ў Індыі
Катэгорыя·Філосафы Індыі
Катэгорыя·Памерлі ў 250 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міфічныя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 150 годзе
Катэгорыя·Постаці будызму
Катэгорыя·Філосафы III стагоддзя