wd wp Пошук:

Навята

Навя́тавозера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка, у межах горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 0,68 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,26 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб′ём вады 1,57 млн. м³. Плошча вадазбору 3,7 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 10—13 м, на на поўдні і ўсходзе да 20 м. На паўночным усходзе пойма шырынёй да 700 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і сугліністыя, вышынёй да 0,3—0,5 м. Зона мелкаводдзя шырынёй 100—150 м. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 3 га. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Слаба зарастае да глыбіні 0,5—1 м. Шырыня палосы надводнай расліннасці 5—40 м. Упадаюць 2 меліярацыйныя канавы, выцякае ручай у возера Дрывяты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Браслаўская група азёр
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула