Наватроіцкі раён[1] (укр.: Новотроїцький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Херсонскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Наватроіцкэ[1] (укр.: Новотроїцьке).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 36203 чалавекі, плошча — 2298 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 17 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 42 сяла.