wd wp Пошук:

Мішэль Трамбле

Мішэль Трамбле (фр.: Michel Tremblay; нар. 25 чэрвеня 1942 года, Манрэаль) — канадскі драматург і празаік. Акрамя п’ес і раманаў, яго пяру таксама належаць лібрэта мюзіклаў, пераклады і адаптацыі амерыканскіх і іншых замежных аўтараў, сцэнарыі фільмаў і тэксты песень. Рыцар Нацыянальнага ордэна Квебека і афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры Францыі.

Творчасць

Піша на французскай мове, блізкай да жаргону простых людзей правінцыі Квебек. Уплыў драматургіі еўрапейскага народнага рэалістычнага тэатра адчувальны ў п’есах «Цягнік» (1964), «Сястрынае сэрцайка» (1968), «Заўсёды твая Мары-Лу» (1971), «Добры дзень, ну, добры дзень» (1974), «Альберціна і пяць часін» (1984), «Ці гэта сапраўдны свет?» (1987), для якіх характэрны іранічны паказ спажывецкай псіхалогіі «людзей з народа». Аўтар раманаў «Тоўстая жанчына побач — цяжарная» (1978), «Навіны ад Эдуарда» (1984) і інш.

Зноскі

  1. Michel Tremblay // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michel Tremblay // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2007. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Пісьменнікі Канады
Нарадзіліся 25 чэрвеня
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Франкамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Манрэалі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Драматургі Канады
Нарадзіліся ў 1942 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта