wd wp Пошук:

Мішэль Ленц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ленц.

Мішэль Ленц (люкс.: Michel Lentz; 21 мая 1820, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург — 8 верасня 1893, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург) — люксембургскі паэт , аўтар слоў да гімна Люксембурга «Ons Hémécht».

Біяграфія

Мішэль Ленц нарадзіўся 21 мая 1820 года ў горадзе Люксембургу ў сям’і пекара Жан-П’ера Ленца (ням.: Jean-Pierre Lentz) і яго жонкі Маргерыт Спрэсэ (ням.: Marguerite Spresser). Скончыўшы пачатковую школу, ён працягнуў адукацыю ў ліцэі, які скончыў у 1840 годзе, атрымаўшы атэстат сталасці. Праз год навучання філалогіі ў Брусельскім свабодным універсітэце ён паступае на службу ў дзяржаўны сакратарыят.

10 верасня 1851 г. Мішэль Ленц пабраўся шлюбам з Жанай Рэйтэр (ням. ням.: Jeanne Reuter). У іх было трое дзяцей: Мацільда​​, Эліза і П’ер Матыс-Эдманд.

Усё жыццё да выхаду на пенсію ў 1892 годзе ён прапрацаваў на дзяржаўнай службе. Да моманту смерці, 8 верасня 1893, ён быў ужо амаль цалкам сляпы. 10 верасня 1893 года адбылося афіцыйнае пахаванне Мішэля Ленца, на якім дзяржаўны міністр Поль Эйшэн асабіста прачытаў надмагільную прамову.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Michel Lentz // Dictionnaire des auteurs luxembourgeois
  3. Dictionnaire des auteurs luxembourgeois
  4. Bibliothèque nationale de France Michel Lentz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Люксембургскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў горадзе Люксембургу
Катэгорыя·Памерлі ў Люксембургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Люксембурга
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта