wd wp Пошук:

Мішэль Каломб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каломб. Мішэль Каломб (фр.: Michel Colombe; каля 1430, Брэтань, Францыя — пасля 1512) — французскі скульптар. Буйнейшы майстар другой паловы XV — пачатку XVI ст.

Біяграфічныя звесткі

Працаваў у Туры і Нанце. З яго дзейнасцю звязаны першыя этапы развіцця французскай рэнесанснай скульптуры.

Творчасць

М. Каломб па-свойму выкарыстоўваў культуру італьянскага Адраджэння, уводзіў антычныя матывы ў пластыку сваіх твораў і, што больш важна, ствараў новыя па змесце і форме вобразы. Менавіта такой работай з’яўляецца рэльеф «Святы Георгій перамагае дракона» (1508—09), акаймаваны вытанчаным рэнесансным арнаментам. У строгіх формах скульптар перадае парыў каня, рашучасць і сілу конніка, які ўступіў у бой з пачварай.

Надмагілле герцага Францыска II Брэтонскага і яго жонкі Маргарыты дэ Фуа

Стварыў тып надмагілля, у якім знайшлі ўвасабленне стаічныя адносіны асобы да смерці і праслаўленне дабрачыннасці нябожчыка. Асабліва яскрава гэтыя рысы адлюстраваліся ў мемарыяльным помніку герцага Францыска II Брэтонскага і яго жонкі Маргарыты дэ Фуа (1502—07, сабор у Нанце). Побач з яшчэ гатычным характарам збудавання, складанай сімволікай тут выкарыстана бясспрэчна рэнесансная дэкарыроўка пілястрамі, арнаментамі. Але ў большай ступені прысутнасць рэнесанснай стылістыкі адлюстроўваюць самі вобразы: велічна-спакойныя фігуры нябожчыкаў, строга партрэтныя рысы іх твараў. Выразнай пластыкай вылучаюцца чатыры алегарычныя выявы — «Сіла», «Памяркоўнасць», «Справядлівасць», «Разважнасць», што сведчыць аб пошуках майстрам новага эстэтычнага ідэалу.

Яму прыпісваюць групу «Палажэнне ў труну» (1496, абацтва г. Салем). Аўтар медаля ў гонар прыезду Людовіка XII ў Тур (каля 1500).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11866980X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Michel Colombe — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1430 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1512 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буржы
Катэгорыя·Памерлі ў Буржы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў