wd wp Пошук:

Міхаіл III

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Міхаіл III.

Міхаіл III (19 студзеня 840 — 24 верасня 867) — візантыйскі імператар з 842 года, апошні кіраўнік Амарэйскай дынастыі.

Біяграфія

Міхаіл быў сынам імператара Феафіла і ўзыйшоў на трон практычна немаўлём, так і не стаўшы самастойным кіраўніком. Да 856 года рэгенцтва знаходзілася ў яго маці Феадоры і яе набліжанага лагафета дрома Феактыста, пасля забойства якога ўлада засяродзілася ў руках брата Феадоры, Варды. Пасля новай змовы суправіцелем Міхаіла быў абвешчаны Васіль Македанянін.

На залатым солідзе часоў рэгенцтва Феадоры маленькі Міхаіл намаляваны з сястрой Феклай на рэверсе, у той час як партрэт яго маці ў імператарскіх адзеннях змешчаны на аверсе

Пры Міхаіле III у 843 годзе было адноўлена іконашанаванне, адбыўся напад Русі на Візантыю (860861) і так званае «Першае (Фоціева) Хрышчэнне Русі», якое рушыла за ім, хрышчэнне балгараў, хан якіх Барыс I прыняў імя Міхаіл у гонар візантыйскага кіраўніка (863865), місія Кірыла і Мяфодзія да славян і новае адкрыццё Канстанцінопальскага ўніверсітэта паміж 860 і 866 гадамі. Дзейнага ўдзелу Міхаіла ў звадах патрыярха Фоція з папам Мікалаем I, які ў 867 годзе быў у Канстанцінопалі анафемаваны, храністы не згадваюць.

24 верасня 867 года а трэцяй гадзіне ночы змоўшчыкі ўварваліся ў спальню Міхаіла і зарэзалі яго.

У гісторыяграфічнай традыцыі Візантыі Міхаіл прадстаўлены як распусны тыран, з мянушкай Мефіст (П’яніца). Паводле сведчання Сімяона Метафраста:

За сталом у п’янай кампаніі таварышы яго банкетаў змагаліся ў бясчынствах, а цар любаваўся гэтым і выдаваў узнагароду да ста залатых манет самаму непрыстойнаму распусніку, які ўмеў выпускаць ветры з такой сілай, што мог патушыць свечку на стале.

Міхаіл сам выступаў на іпадроме ў якасці вазніцы пад колерамі «блакітных», а калі многія сталі адкрыта выражаць незадаволенасць гэтым, арганізаваў закрыты іпадром і змагаўся там.

Да маці, якая любіла бесталковага сына, Міхаіл адносіўся без належнай павагі. Неяк ён паведаміў імператрыцы, што яе чакае патрыярх. Калі набожная жанчына прыбыла ў названую залу, яна ўбачыла на патрыяршым прастоле захутаную з ног да галавы ў свяшчэнныя адзенні фігуру. Феадора, не падазраючы пра падман, падышла атрымаць блаславення, а перапрануты Грыл, ускочыўшы, паказаў аўгусце задніцу «і выпусціў смуродны грукат і агідныя прамовы». Міхаіл, назіраючы жах і крыўду маці, ад душы пацяшаўся.

Магчыма, што вобраз Міхаіла быў наўмысна скажоны пры Македонскай дынастыі, калі спатрэбілася абяліць Васіля Македаняніна — забойцу Міхаіла і фактычнага ўзурпатара трона. Адзін з летапісцаў, напрыклад, сцвярджаў, што імператар, растраціўшы казну на гулянкі, распарадзіўся пераліць у манеты залаты платан Льва Матэматыка і загадаў разламаць светлавы тэлеграф, каб непрыемныя весткі не перашкаджалі сталічнай чэрні забаўляцца на іпадроме. Аднак і платан, і тэлеграф існавалі і ў пазнейшыя часы.

Зноскі

  1. Dumbarton Oaks PapersDumbarton Oaks, 1941. — ISSN 0070-7546; 2325-9345
  2. 1 2 http://www.jstor.org/stable/1291264
  3. Michael III // https://pantheon.world/profile/person/Michael_III Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Візантыйскія імператары IX стагоддзя
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 840 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Амарэйская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў 867 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Асобы