wd wp Пошук:

Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрадкоў.

Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадко́ў (руск.: Михаил Ефимович Фрадков; нар. 1 верасня 1950) — расійскі палітык, прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі (2004—2007).

Біяграфія

Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў Самарскай вобласці Расіі, Скончыў Маскоўскі станкаінструментальны інстытут (1972) і Акадэмію знешняга гандлю (1981). У 1973 годзе Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел пасольства СССР у Індыі, дзе працаваў два гады. Па вяртанні ў Савецкі Саюз Фрадкоў працаваў у сістэме Дзяржаўнага камітэта СССР па знешнеэканамічных сувязях і Міністэрства Знешнеэканамічных Сувязяў СССР.

У 1991 годзе Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расіі пры GATT (будучая СГА) у Жэневе.

У канцы 1992 года Фрадкоў быў прызначаны намеснікам міністра знешнеэканамічных сувязей Расіі. Меней, чым праз год, у кастрычніку 1993, ён робіцца першым намеснікам міністра. 15 красавіка 1997 года сваім указам прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам знешнеэканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.

31 мая 2000 года Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пасаду першага намесніка сакратара Савета Бяспекі РФ. 28 сакавіка 2001 года ён прызначаны новым прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на пасаду дырэктара Федэральнай Службы Падатковай Паліцыі Расіі. У 2003 годзе Фрадкоў прызначаны прадстаўніком Расіі ў ЕС.

1 сакавіка 2004 года ён быў прадстаўлены прэзідэнтам Пуціным як кандыдат у прэм’ер-міністры Расіі, 5 сакавіка яго кандыдатура зацверджаная Думай.

З 2007 года дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі.

6 красавіка 2018 года ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[3].

Міхаіл Фрадкоў валодае анлійскай і іспанскай мовамі. Жанаты, мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. Michail Jefimowitsch Fradkow // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Michail Fradkow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. США ввели санкции против семи российских олигархов и 17 чиновников из «кремлевского списка» (руск.) . Meduza (6 красавіка 2018). Праверана 6 красавіка 2018.

Спасылкі

Папярэднік:
В.Ф. Салтаганаў
Дырэктар
Федэральнай службы падатковай паліцыі Расійскай Федэрацыі

2001—2003
Пераемнік:
Пасада скасавана
Папярэднік:
Міхаіл Міхайлавіч Касьянаў
Віктар Барысавіч Хрысценка (в. а..)
Старшыня Урада Расіі

5 сакавіка 200412 верасня 2007
Пераемнік:
Віктар Аляксеевіч Зубкоў
Папярэднік:
Алег Дзмітрыевіч Давыдаў
Міністр знешнеэканамічных сувязяў Расіі

16 красавіка 199725 ліпеня 1998
Пераемнік:
пасада скасавана
Папярэднік:
Сяргей Мікалаевіч Лебядзеў
Дырэктар СЗР Расіі

9 кастрычніка 20075 кастрычніка 2016
Пераемнік:
Сяргей Яўгенавіч Нарышкін
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Міністры знешнеэканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Савета бяспекі Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
Катэгорыя·Дырэктары федэральных службаў РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДТУ Станкін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Службы знешняй разведкі Расіі
Катэгорыя·Старшыні Урада РФ
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Міністры гандлю Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Выпускнікі ВАВТ
Катэгорыя·Супрацоўнікі падатковай паліцыі
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта