Міхаіл Уладзіміравіч Шалак (нар. 7 красавіка 1941, в. Зорніца, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне кармлення сельскагаспадарчай жывёлы і тэхналогіі кармоў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1997), прафесар (1997). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2004).
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1968; аспірантура, 1974).
Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (з 1968, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра буйной жывёлагадоўлі і перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі, прафесар, у 1993—2003 і 2008—2013 — загадчык кафедры, 1973—1978 — дырэктар доследнай станцыі, 1981—1988 — дэкан зоаінжынернага факультэта, 1988—1991 — сакратар парткама, 2003—2008 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў расліннага паходжання і нізкалазернага выпраменьвання ў жывёлагадоўлі і ўплыў гэтых фактараў на якасць прадукцыі.
Медаль Францыска Скарыны (2017), граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1978), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1983), Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР (1990), Галоўнага ўпраўлення вышэйшых навучальных устаноў пры Дзяржаўнай камісіі Савета Міністраў СССР па харчаванні і закупках (1990), Міністэрства народнай адукацыі БССР (1991), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010), Падзяка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1991, 2005, 2007, 2011, 2016) і інш.