У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыцук.
Міхаіл Сцяпанавіч Грыцук (нар. 17 ліпеня 1940, в. Брады, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне асноў і фундаментаў, падземных збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2004). Член-карэспандэнт Беларускай горнай акадэміі (2000).
Скончыў Карагандзінскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», 1963), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1976).
Працаваў у Карагандзінскім політэхнічным інстытуце (Балхашскі філіял, 1963—1968), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (з 1968, прафесар кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый), адначасова ў Чэнстахоўскім політэхнічным універсітэце (Польшча, 2001—2012).
Навуковыя інтарэсы: механіка грунтоў; фундаменты, асновы і іх устройства; рухавікі ўнутранага згарання.
Знак «Изобретатель СССР» (1980), бронзавы медаль ВДНГ СССР (1983) і інш.