wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Батура

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батура. Міхаіл Паўлавіч Батура (нар. 16 мая 1950, в. Клюкавічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў тэхнічных і арганізацыйных сістэмах. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2004). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (г. Масква).

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», 1975).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1975; у 1987—1995 — дэкан факультэта аўтаматызацыі кіравання, у 1995—1998 — дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, з 1998 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1999 — першы прарэктар, у 2000—2018 — рэктар, загадчык лабараторыі «Новыя навучальныя тэхналогіі»).

Навуковыя інтарэсы: матэматычныя метады аптымальнага кіравання, аналізу і сінтэзу нелінейных стахастычных дыскрэтных сістэм кіравання.

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандара Лукашэнкі

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон] ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года Міхаіл Батура стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[1]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет абвінаваціў Батуру ў «адлічэнні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасля выбараў у снежні 2010 года»[2].

Узнагароды і прэміі

Званні «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011), «Мінчанін года» (2008), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000) і інш.

Зноскі

  1. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  2. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(англ.) бел., 2012

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэканы факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Рэктары БДУІР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вынаходнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак