wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Скабалановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Скабалановіч.

Міхаіл Мікалаевіч Скабалановіч (29 кастрычніка 1871, сяло Субота, Гродзенская губерня — жнівень 1931, Архангельск) — расійскі праваслаўны багаслоў, экзегет і літургіст. Магістр багаслоўя, доктар царкоўнай гісторыі.

Біяграфія

Паходзіў з роду ўніяцкіх святароў Скабалановічаў. Сын візантыніста і багаслова прафесара М. А. Скабалановіча (1848—1918).

Скончыў Гродзенскае духоўнае вучылішча, у 1892 годзе Літоўскую духоўную семінарыю і ў 1896 годзе Кіеўскую духоўную акадэмію (КДА) са ступенню кандыдата багаслоўя (кандыдацкая праца прысвечана кнізе прарока Езекііля).

З 1896 года наглядчык за вучнямі ў Віленскім духоўным вучылішчы. З 1898 года памочнік інспектара Падольскай духоўнай семінарыі. З 1902 года памочнік наглядчыка Марыўпальскага духоўнага вучылішча.

У 1904 годзе напісаў працу «Першая глава кнігі прарока Езекііля. Вопыт тлумачэння», за якую Кіеўская духоўная акадэмія ў 1905 годзе прысвоіла яму ступень магістра багаслоўя.

Дацэнт (1907), экстраардынарны (1910) і ардынарны (1912) прафесар КДА, доктар царкоўнай гісторыі (1912); выкладаў Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету, затым дагматычнае багаслоўе і лацінскую мову. Чытаў курс візанталогіі на гісторыка-філалагічным факультэце Вышэйшых педагагічных курсаў Тварыства прафесараў і выкладчыкаў.

У 1912 годзе за працу «Тлумачальны Тыпікон» прысуджана ступень доктара царкоўнай гісторыі. Стацкі саветнік.

У 1917 годзе працаваў у VI і IX аддзелах Перадсаборнага савета, член Сабору як член Перадсаборнага савета, прызнаны выбылым за непрыбыццём.

З 1918 г. працягваў выкладаць у КДА. У 1919 г. дацэнт па кафедры класічнай філалогіі Кіеўскага ўніверсітэта Св. Уладзіміра. З 1921 г. прафесар Педагагічных курсаў у Кіеве.

З 1928 гг. член Этнаграфічнай камісіі АН Украінскай ССР, лектар у абшчыне а. Анатоля (Журакоўскага)[ru].

У 1931 г. за ўдзел у «к/р арганізацыі, якая ставіць сваёй мэтай узброенае звяржэнне савецкай улады» сасланы на 5 гадоў у Паўночны край. Памёр у 1931 годзе ў ссылцы ў Архангельску.

Сачыненні

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Багасловы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Праваслаўныя багасловы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары царкоўнай гісторыі
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Магістры багаслоўя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Архангельску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Сасланыя ў Архангельск
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Багасловы Расіі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Літургісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе