wd wp Пошук:

Міхаіл Львовіч Співак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Співак. Міхаіл Львовіч Співа́к[1] (6 снежня 1913 — 27 жніўня 1971) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Кіеве. У 1937 годзе скончыў Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай). Працаваў у тэатрах Масквы, у тым ліку ў Малым тэатры. З 1954 года працаваў у Дзяржаўным рускім тэатры БССР імя М. Горкага ў Мінску: рэжысёр, у 1960—1964 гадах — галоўны рэжысёр. У 1965—1968 гадах — галоўны рэжысёр Ташкенцкага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Таксама працаваў на Цэнтральным тэлебачанні Дзяржтэлерадыё СССР[2].

Творчасць

Творчасці М. Л. Співака былі ўласцівы актыўнасць і самастойнасць творчай думкі[2]. Быў майстрам манументальных сцэнічных палотнаў. Ён дасягаў пераканаўчага сінтэзу рэжысуры, сцэнаграфіі і акцёрскай гульні, дасканалай распрацоўкі масавых сцэн, скульптурнай распрацоўкі мізансцэн. У сваёй працы вельмі паважліва ставіўся да аўтарскага матэрыялу і ўмеў разумна падпарадкаваць творчую фантазію ідэі драматурга[2].

Сярод пастановак, створаных М. Л. Співаком у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР

У час працы ў Ташкенцкім рускім драматычным тэатры М. Л. Співак паставіў такія спектаклі, як «Полк ідзе…» па раману М. Шолахава, «Яны змагаліся за Радзіму» (1965), «Цяжкае абвінавачванне» Л. Шэйніна (1967) і інш.[2]

Аўтар эстраднага агляду (сумесна з Л. Якубовічам) «Ад Алімпіі да Лужнікоў» на Цэнтральным тэлебачанні[2].

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 Спивак Михаил Львович (руск.)  / Сайт ДУ «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў