У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клот.
Міхаіл Канстанцінавіч Клот (руск.: Михаил Константинович Клодт фон Юргенсбург, 30 снежня 1832 [11 студзеня 1833] — 1902) — рускі жывапісец. Сын гравёра К. К. Клота, пляменнік П. К. Клота.
Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1851-58) у М. Н. Вараб’ёва. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Прафесар-кіраўнік пейзажнага класа АМ (1871-86). Аўтар рэалістычных пейзажаў рускай вёскі. Творы: «Вялікая дарога восенню» (1863), «На раллі» (1872), «Лясная далеч апоўдні» (1876-78) — усё ў Траццякоўскай галерэі; «Пейзаж са статкам» (1869), «Бераг ракі» — абедзве ў Рускім музеі.