wd wp Пошук:

Міхаіл Васілевіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў.

Міхаі́л Васі́левіч Кавалё́ў (16 жніўня 1925, в. Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці5 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (19841989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (19861990). Член КПСС з 1962 года.

Біяграфія

У 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. Заслужаны будаўнік БССР (1964).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў двойчы паранены. 3 ліпеня 1944 года ўвайшоў у Мінск.[1] З 1948 года працаваў на Мінскім маторарамонтным заводзе. У 19541962 — майстар, прараб, начальнік будаўнічага ўпраўлення, кіраўнік будаўнічага трэста №1 ў Мінску. У 19621966 начальнік будаўнічага ўпраўлення і кіраўнік будаўнічага трэста № 3 у Салігорску.

З 1966 года — намеснік міністра будаўніцтва БССР.

У 19671977 гадах — старшыня Мінскага гарвыканкама.

У 1977 — 1978 — гадах першы намеснік старшыні Дзяржплана БССР.

З 1978 года — намеснік, з 1983 года — першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.

У 19861990 гадах — Старшыня Савета Міністраў БССР.

З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. Член ЦК КПБ у 1971—1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 19841991, Вярхоўнага Савета БССР у 1970—1990 гадах.

Магіла Міхаіла Кавалёва на Усходніх могілках

Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

У Мінску ў доме па адрасе перавулак Бранявы, 4, дзе жыў М. Кавалёў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага дзяржаўнага дзеяча. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме жыў дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі Міхаіл Васілевіч Кавалёў».[2]

Зноскі

  1. АВРИНСКАЯ, Елена. Так ковалась судьба(руск.) . www.sb.by (15).
  2. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. У Мінску ўшанавалі памяць дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Міхаіла Кавалёва (руск.)  Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены ЦК КПБ
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Члены КПСС
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Памерлі 5 ліпеня
Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Старшыні Савета Міністраў БССР
Нарадзіліся 16 жніўня
Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Памерлі ў 2007 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў 1925 годзе
Члены ЦК КПСС
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі