wd wp Пошук:

Міхаіл Аркадзевіч Бергер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бергер. Міхаіл Аркадзевіч Бе́ргер (28 жніўня 1909, Мінск — 6 лютага 1981) — беларускі піяніст і педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940), прафесар (1946).

Біяграфія

Магіла Бергера на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Скончыў у 1928 годзе Беларускі музычны тэхнікум, у 1933 годзе — Ленінградскую кансерваторыю. З 1937 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі, у 1938—1941 гадах яе дырэктар. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую канцэртную брыгаду. У 1944—1963 гадах загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, у 1970—1978 гадах загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай кансерваторыі.

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Творчасць

Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фартэпіянных твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі народных мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фартэпіяна (1945) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»