wd wp Пошук:

Міхаіл Антонавіч Казінец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казінец.

Міхаі́л Анто́навіч Казіне́ц (18 мая 1938, в. Цынцавічы, Вілейскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 30 снежня 2021, Мінск) — беларускі дырыжор, педагог. Народны артыст Беларусі (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 мая 1938 года ў в. Цынцавічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Вілейскі раён Мінскай вобласці).

Скончыў Беларускую акадэмію музыкі па класах баяна (1965, клас В. В. Катаева) і оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1973). З 1966 года выкладаў у ёй (з 1985 па 2005 — рэктар, з 1990 года — прафесар). Дырыжор (з 1972), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча (з 1975).

Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам М. Казінца ўпершыню выканаў многія творы беларускіх кампазітараў. У рабоце з аркестрам вялікую ўвагу аддае пытанням строю, збалансаванасці гучання розных аркестравых груп, нюансіроўцы, тэмбравай маляўнічасці. М. Казінец — першы інтэрпрэтатар многіх твораў беларускай музыкі, у т.л. кантаты для хору, салістаў і народнага аркестра «Родныя песні» Ю. Семянякі, «Канцэрта для фартэпіяна і народнага аркестра» Г. Вагнера, «Святочнай паэмы» і «Юбілейнай уверцюры» Я. Глебава, «2-га канцэрта для цымбалаў і аркестра» і «Рапсодыі для двух цымбалаў і аркестра» Дз. Смольскага, Сімфаньеты і ўверцюры «Беларускія вячоркі» К. Цесакова, «Канцэрта для аркестра народных інструментаў» В. Іванова, фрэскі-карціны «Зямля бацькоў» і ўверцюры «Свята ўраджаю» В. Войціка, сімфоніі «Памяць Зямлі», музычнай карціны «На Купалле», канцэрціна «Народныя гульні», апрацовак народных мелодый «Бульба», «Крыжачок», «Саўка ды Грышка» А. Мдывані і інш.

М. Казінец — мастацкі кіраўнік сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі «Маладая Беларусь», старшыня Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік», мастацкі кіраўнік фестывалю «Беларусь — мая песня».

Памёр 30 снежня 2021 года[1].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні» (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017.

Літаратура

Памяць. Вілейскі раён. // Казінец Міхаіл Антонавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579-580. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)