У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпук. Міхаіл Андрэевіч Карпук (5 сакавіка 1930, Мыкшыцы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 2018, Мінск) — беларускі мастак кіно і тэлебачання, жывапісец, графік.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956, настаўнікі Л. Лейтман, К. Касмачоў), Маскоўскі паліграфічны інстытут(руск.) бел. (1962, настаўнік А. Ганчароў).
З 1961 года — удзельнік мастацкіх выстаў. З 1956 па 1970 год — мастак-пастаноўшчык на БТ. З 1972 па 1983 год — на кінастудыі «Беларусьфільм».